Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.03.19

Акцыя “ДОБРАЕ СЭРЦА”

На працягу некалькіх дзён у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна праходзіла акцыя «Добрае Сэрца». Дарыць добры настрой – справа кожнага.

У дзіцячым садку актывісты з ліку навучэнцаў дзіцячых маладзёжных арганізацый дапамаглі выхаванцам у чарговы раз звярнуць увагу на такую катэгорыю чалавечых адносін, як Дабрыня, асэнсаваць, што тварыць дабро зусім не складана, а вынік у добрых спраў – каласальны. З кожным такім, простым па сутнасці, учынкам некаму становіцца лепш, а, значыць, – і больш дабрыні ў свеце.

Сёння добры настрой і задавальненне атрымалі не толькі выхаванцы, але і самі ўдзельнікі гэтай акцыі. Яны мелі магчымасць пагутарыць і пагуляць з дашкольнікамі, развіць у іх узаемадапамогу, выхаваць добрыя пачуцці да акружаючых людзей. Акрамя гэтага, засталася ўпэўненасць у тым, што ў свеце існуе дабро, радасць, шчасце і, магчыма, нават цуды.

Таму ў нашым паўсядзённым жыцці мы прызываем усіх быць не проста добрымі і чулымі, а добрымі бязмежна і бескарысліва кожны дзень. Важна помніць, што праяўленне спагадлівасці, сімпатыі, шчодрасці, дружалюбнасці, любові, высакароднасці – неад’емная рыса кожнага чалавека.

Раздзелы сайта