Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.11.20

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

26.11.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме “Мы ў сучаснай медыяпрасторы: павага, бяспека, дакладнасць”.

З мэтай прафілактыкі правапарушэнняў у інтэрнэце, павышэння бяспекі і прававой абароненасці ў глабальнай камп’ютарнай сетцы было праведзена дадзенае мерапрыемства.

Для фарміравання навыкаў паводзін у інфармацыйным грамадстве навучэнцы ў інфармацыйным блоку “Мы ў сучасным свеце інфармацыі” паразважалі аб ролі сродкаў масавай інфармацыі як аднаго з важнейшых інстытутаў сучаснага грамадства. Усе прыйшлі да высновы, што СМІ непасрэдна ўплываюць на фарміраванне і эвалюцыю грамадскага ўсведамлення.

Увага прысутных была звернута на тое, што пры жыцці ў інфармацыйным грамадстве, калі патокі інфармацыі становяцца ўсё большымі, важна ўмець арыентавацца ў гэтай інфармацыі, а не слепа верыць ўсім і ўсяму, што размяшчаецца ў інтэрнэт-прасторы. Таму на першае месца выходзіць медыяграматнасць.

Пры разглядзе інфармацыйнага блока “Інфармацыйная бяспека непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь: прававыя і сацыяльныя аспекты” падлеткі зразумелі, што атрыманыя з медыя ўяўленні аб свеце і сапраўдны свет могуць не супадаць. Таму, пры ўзаемадзеянні з любым медыятэкстам, чалавек павінен задаць для сябе наступныя пытанні: Хто стварыў гэты медыятэкст? Якім спосабам? Для каго? З якой мэтай? Хто можа атрымаць ад гэтага медыятэксту карысць? Каму ён можа нашкодзіць? Аб чым не гаворыцца ў гэтым медыятэксце, а патрэбна ведаць?

Усе прысутныя прыйшлі да высновы, што праблема медыябяспекі на сучасны момант вельмі актуальная. Таму інфармацыя ШАГа з’явілася карыснай і важнай.

Напрыканцы мерапрыемства быў складзены каталог карысных інтэрнэт-рэсурсаў.

 

 

Жанна Зеляняк,

намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Раздзелы сайта