Меню раздела

    Горячие новости

    21.11.2020
    Субота

    подробнее...

    23.11.2020
    Анонс мерапрыемстваў у шосты школьны дзень

    подробнее...

    14.11.2020
    Cубота

    подробнее...

    10.11.2020
    Субота

    подробнее...

    04.11.2020
    акция «Не прожигай свою жизнь!»

    подробнее...

    Новости отдела образования, спорта и туризма Барановичского райисполкома

    03.09.2020Победа в областном конкурсе «Лучшая региональная модель инклюзивных практик»
    Подробнее...
    01.09.20201 верасня ў Цешаўлянскай школе
    Подробнее...
    01.09.2020«В центре внимания – дети!», второй этап. Единый день безопасности
    Подробнее...
    01.09.2020День знаний в школах Барановичского района
    Подробнее...
    Главная : Учительская : Внеклассные мероприятия : КТД

    КТД

    Беларускія вячоркі
     
    ( дэкарацыі вясковай хаты, у пакоі завіхаецца жанчына, прыбірае, потым выглядае ў акенца)
    Ганна:
    -- Лявон! Трасца табе ў бок! Дзе ты дзеўся?
    Ну паглядзіце, людцы добрыя! Ва ўсіх мужыкі , як мужыкі, а ў мяне нейкі доўбень!Госці ўжо на парозе, а яго нідзе з сабакамі не знойдзеш.
    (з надворку ідзе Лявон)
    Лявон:
    --Ганна, галуба мая! Чаго лямантуеш, што вокны звіняць?
    Ганна:
    -- Лявон! Здурэў ты , ці што? Ты час бачыў?Да нас людзі ідуць, а ты дзесьці цягаешся. !
    Лявон:
     Дык я ж нічога, я ж на падвор'і быў!
    Ганна:
    -- Ты чаму яшчэ не паставіў лаўкі ? Дзе людзям сесці будзе?
    Лявон:
    -0й, Ганначка не хвалюйся, зараз усё зробім!. Дзеці, дапамагайце хутчэй лавы ставіць, ды прыбіраць.
    (Чуваць спеў)
    Ганна:
    --А вось ужо і госці на парозе! Пайшлі, Лявон, хутчэй сустракаць!
    Госці:
    -- Вечар добры ў хату, слаўны гаспадар! Сустракайце гасцей!
    Ганна з Лявонам:
    -- Вечар добры, госцейкі! Праходзьце ў хату нашу! Чым багаты, тым і рады!. Сядайце, калі ласка, дзе каму падабаецца.
    (госці рассаджваюцца, пачынаюць займацца сваім справамі)
    Ганна:
    -Ну што, госцейкі? Можа песню заспяваем? Ды і весялей будзе?
    Госці :
     -Давайце заспяваем! Чаму ж не заспяваць!
    (песня)
     
    -1-
     
    Жанчына1:
    - А дзе ты, Ганна, такі куфэрак прыгожы ўзяла?
    Ганна:
    _ Дык гэты куфэрак застаўся мне ад маёй бабкі. Яго яшчэ славуты сеўрукоўскі мастак размалёўваў. Куфар заўсёды займаў у нашай хаце самае ганаровае месца. Па куфары , дарэчы,  меркавалі аб   гусце і майстэртве гаспадыні.
    Жанчына 1:
    -Мабыць, усё прыданае ўжо нарыхтавала сваёй старэйшай? Можа і замуж ужо аддаеш?
    Ганна:
    Каб замуж выдаваць, трэба яшчэ добрага жаніха  знайсці. А дзе яго знойдзеш у нашых Сеўруках? Адна галыцьба, а нам трэба хлопец нябедны , гаспадар добры ды чалавек разумны.
    Жанчына 1:
    А чым наш Мікіта вам не жаніх: і тварам прыгожы , і разумны.
    Ганна:
    -- Мікіта? Нават і чуць не хачу! Бяднота такая: страха валіцца, зоркі можна палічыць праз дах.
    Лявон:
    Хопіць, жанчыны , лухту малоць. Мы сюды сабраліся весяліцца, песні спяваць  ды жартаваць. Лепш, госцейкі дарагія, раскажыце, як жывецца вам, як здароўе ваша, што дзе чуваць новага?
    Жанчына 2:
    Раскажу я вам, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Аддзяе ён новы боты. «Не адзявай, - кажу, -- , бо згубіш». Не паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п'яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: «Прымі ногі з дарогі» А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: «Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае ногі былі ў новых ботах».Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.
    -2-
     
    Жанчына 3:
    Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п'е, вочы закрывае?
    Жанчына 2:
    Бо ён абяцаў, што на гэту гадасць больш глядзець не будзе!
    Лявон:
    Жанчынкі, вам волю дай, дык будзеце толькі мужыкоў хаяць. Лепш давайце паглядзім, як моладзь танчыць, а то засядзеліся яны, засумавалі ад нашых размоў. Музыка, зайграй падэспан.
    (дзяўчаты танцуюць, у гэты час заходзіць дзядок)
    Ганна:
    -- Гляньце, людцы, нават Клім завітаў да нас на вячоркі! Мабыць,  нявесту сабе шукае.
    Лявон:
    Вечар добры, Кліму!
    Клім:
    Але, але, хадзіў капаць гліну!
    Лявон:
    Ты што, сусед, аглух?
    Клім:
    -- Не , не , сам капаў, а не ўдвух.
    Лявон:
     --Ты калі стаў недачуваць?
    Клім:
    -Пасяджу ў вас, ды пайду дадому начаваць.
    Лявон:
    -- А ці не бачыў ты нашай казы?
    Клім:
    --Накапаў ужо тры вазы!
    -3-
     
     
    Лявон:
    --А ці даўно ты стаў не чуць?
    Клім:
    --Ага , ага, сусед, і ты здароў будзь.
    Лявон:
    --Цьфу, трасца табе ў бок, глухі як пень, толку не даб'ешся.
    Ганна:
    -Чаго ты чапляешся да чалавека, лепш ідзі свіней пакармі, а мы з жанчынамі яшчэ паспяваем. Давайце, жанчынкі!
    (песня)
    Хлопчык:
    Матуля, а чаму песні, што вы спяваеце, называюцца народнымі?
    Дзяўчынка:
    --А я ведаю, ведаю! Можна, матулечка, я раскажу?
    Ганна:
    -- Ну раскажы, як ведаеш!
    Дзяўчынка:
    -- Таму што людзі простыя не ўмелі ні пісаць, ні чытаць і передавалі песні адзін аднаму ў вуснай форме. А яшчэ я паданне ведаю, адкуль песня беларуская пайшла. Расказаць?
    Ганна:
    --Ну раскажы, дачушка!
    Дзяўчынка:
    --Ішлі тры падарожнікі. Ішлі яны тры дні і тры ночы ды яшчэ паўдня. Прытаміліся, прыселі. Раптам чуюць—нехта спявае. 
     
    -4-
     
    Прыслухаўся першы:
    - Відаць жаўранак.
    --Не,--кажа другі—гэта лес шуміць.
    А трэці прыпаў да зямлі вухам і прашаптаў:
     
    -- Дык гэта ж зямля беларуская спявае!
     
     
    Жанчына 1:
    --Як хораша! Аж на душы ад такіх слоў святлей стала! Але ж гляньце, людцы, нехта да нас на кані пад'ехаў.
    Несцерка:
    -- Добры дзень у хату!
    Шчыра ўсіх вітаю,
    Добрага здароўя ўсім жадаю!
    Ці можна да вас на вячоркі?
    Ганна:
    --Заходзь, хлопча, мы гасцям рады. У нас тут вячоркі ў поўным разгары. Ты чый будзеш, адкуль ідзеш, што добрага ў мяху нясеш?
    Несцерка:
    -- Я , гаспадынька, Несцерка. Іду да вас са Спачынку. Аб'ехаў увесь свет, вырашыў заехаць да вас на хвілінку. Сябе паказаць, людзей паглядзець.
    Ганна:
    -Дык заходзь, сядай, з намі заспявай.
    Несцерка:
    --Гляджу ў вас у вёсцы гарныя дзеўкі, можа заспяваюць для мяне прыпеўкі?
    Дзяўчына:
    Чаму ж не заспяваць!
    Давайце, дзяўчаты, няма чаго на лаўках сядзець ды носам кляваць.!
     
    -5-
     
     
     
    1.На вячоркі мы прыйшлі,
    Дарагія дзевачкі,
    Несцерцы цяпер спяём
    Нашыя прыпевачкі.
     
    2.Мы прыпеўкі заспяваем,
    Каб смяяліся ўвесь час.
    Калі мы вам даспадобы,
    Запрашаем усіх да нас.!
     
    3. Ці я ў мамкі не дачка,
    Ці я не дачушка.
    Хоць малая я расточкам,
    Але ж весялушка.
     
    4. Чаму мілы не прыйшоў?
    Ці штаны ты не знайшоў?
    Хоць бы дзедавы надзеў,
    Дзед на печы б пасядзеў!
     
    5. Не дай Божа з такім лёсам –
    Любіць хлопца з доўгім носам.
    Каб яго пацалаваць,
    Трэба нос адпілаваць.
     
    Несцерка:
    -- Добра дзяўчаткі прыпеўкі спяваюць. Але ж гляджу ў вас у хаце дзяцей малых цэлыя палаці. Трэба іх павесяліць. Хто з вас умее скарагаворкі гаварыць? Ідзіце да мяне, хто лепш за ўсіх скарагаворку скажа, таму і ўся павага наша. А ад мяне яшчэ і цукерка.
     (дзеці па аднаму чытаюць скарагаворкі)
    1.Мама-мышка сушыла шышкі
     
    2. Скрып-скрып, скрып-скрып!
    Снег ад холаду ахрып!
     
    3.Піліпаў Піліп прыпоўз да ліп і да лаўкі прыліп.
     
    -6-
     
     
     
    4.Масла пагасла, сала патала, а каўбасе ліха стала.
     
    5. У бубіны бубнілі, бубнілі, панабубніваліся.
     
    6. Жабрак жабрака жабраваць вучыць.
     
    7. Гаварыў, гаварыў, не дагаварыў ды загаварыўся.
     
    8. Пісаў пісака, пісаў перапісваў, ды так і не напісаў.
     
    9. Як чарніцы не дурніцы, так дурніцы не чарніцы.
     
    10.Бульба з булкай біліся, білся, бульба булцы дала, булка сплюшчылася.
     
    Несцерка:
    --Ух якія ўдалыя! Добра ж гаварыць умееце! Ну цяпер цукеркі атрымайце, ды на месцы свае сядайце.
     
    Жанчына 1:
    -- Несцерка, ты многа вандруеш па свету, раскажы, што ў свеце новага ды цікавага?
     
    Несцерка:
    --Зямля беларуская рознымі дзівосамі поўніцца. Талентаў у нас шмат, людзі ўсе добрыя ды працавітыя. Пра нашу зямлю беларускую далёка за межамі слава ідзе. Нездарма кажуць, якая справа—такая і слава.
     
    Жанчына 2.
    --Праўда твая, Несцерка, добра працуем – ды і павагу маем!
     
    Жанчына 3:
    -- А як жа без працы? Кажуць, чалавек без працы, што птушка без крылаў.
     
    Ганна:
    --Нешта засумавалі, госцейкі, можа пара зноў заспяваць?
    (песня)
     
    -7-
     
     
    Несцерка:
    --А скажыце, людцы добрыя, чаму ў вашай вёсцы такая назва цікавая? Ці ведае хто?
    Жанчына 4
     --Сапраўды назва цікавая. Расказваў мне мой бацька , а майму бацьку яго бацька, што.. (аповяд  пра Сеўрукі).'
    Несцерка:
    --Добра ў вас, гаспадынька! Цікава ды весела. Трэба яшчэ ногі размяць – у гульню якую пагуляць.
    (Гульня)
    Ганна:
    --Людцы добрыя!Я ж вам пірагоў смачных напякла! Зараз частавацца будзем!
     
    Жанчына 1 :
    Давай гаспадынька свае пірагі, бо і нам ужо пара дамоў збірацца.
    (Ганна ўвіхаецца ля печы)
     
    Ганна:
    Госцейкі дарагія ,частуйцеся! (частуе пірагамі )
     
    Ганна:
    Ну давайце на развітанне заспяваем што-небудзь вясёлае.
    (песня)
    Несцерка:
     
    Хопіць нам ўжо, сябры,
    Спяваць ды смяяцца,
    Хоць шкада , але трэба,
    З вамі развітацца!
     
    Госці:
    --Няхай вам часценька шанцуе на госці,
    Ніхто , каб ніколі не меў на вас злосці.
     
    --Здаровы бывайце, нас не забывайце!
    Часцей у госці запрашайце!
    --Жыць ды маладзець, багацець ды дабрэць!
    (Гучаць беларуская песня ---госці выходзяць з хаты)
    -8-
     
    Жанчына 2:
    Раскажу я вам, людцы, што здарылася з маім мужам. Збіраліся гэта мы на вяселле. Аддзяе ён новы боты. «Не адзявай, - кажу, -- , бо згубіш». Не паслухаў, адзеў. А як вярталіся дадому, то ён п'яны і заснуў на дарозе. Нехта тыя боты і зняў. У гэты час ехаў чалавек на кані і гаворыць: «Прымі ногі з дарогі» А мой дурань падняў галаву, глянуў на свае ногі і кажа: «Едзь смела, чалавек, гэта не мае ногі, бо мае ногі былі ў новых ботах».Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.
    Жанчына 3:
    Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п'е, вочы закрывае?
    Жанчына 2:
    Бо ён абяцаў, што на гэту гадасць больш глядзець не будзе!
     
    Вось што, людцы,гарэлка з людзьмі робіць.
    Жанчына 3:
    Слухай, суседачка, а чаму гэта твой мужык, калі гарэлку п'е, вочы закрывае?
     
    Жанчына 2.
    --Праўда твая, Несцерка, добра працуем – ды і павагу маем!
     
    Жанчына 3:
    -- А як жа без працы? Кажуць, чалавек без працы, што птушка без крылаў.
     
     
     
     
     
     
     
    -9-

    Выбор языка


    РусскийБеларускi

    Новости министерства образования

    09.09.2020
    Белорусская республиканская пионерская организация отмечает в сентябре 30-летний юбилей
    Первым значимым мероприятием в праздновании 30-летия стал II Республиканский форум лидеров БРПО “Пионерские инновации 3.0”

    Подробнее...

    08.09.2020
    Учреждения дополнительного образования детей и молодежи ежегодно открывают свои двери для учащихся из всех регионов страны
    #странадлядетства
    Республика Беларусь одна из немногих стран на постсоветском пространстве  смогла сохранить систему дополнительного образования детей и молодежи

    Подробнее...

    07.09.2020
    Неделя спорта и здоровья
    С 7 по 12 сентября 2020 года в Республике Беларусь пройдет республиканское спортивно-комплексное мероприятие ”Неделя спорта и здоровья“

    Подробнее...

    04.09.2020
    Республиканская неделя дополнительного образования детей и молодежи стартует 7 сентября
    В программе недели запланированы мастер-классы, экскурсии, презентации, конференции, вебинары, интерактивные викторины, дни открытых дверей и др.

    Подробнее...

    Счетчик посещений

    Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

    Регистрационное свидетельство
    № 2141203189 от 07.08.2012
    Хостинг
    adm.edu.by
    Базовый шаблон v. 1.4
    Адрес: ул.Школьная, д.Севрюки, Барановичский р-н, Брестской обл.
    Телефон:(8-0163)433138
    Электронная почта: sevruki@open.by
    // // // // -->