Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.05.2019

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

23.05.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Беларусь спартыўная».

Падчас размовы разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі:

“Спорт – візітная картка Беларусі”;

«Еўрапейскія гульні: спорт аб’ядноўвае кантынент»;

«Беларусь сустракае ІІ Еўрапейскія гульні”.

Увага навучэнцаў была звернута на тое, што здароўе людзей, развіццё фізічнай культуры і спорту з’яўляецца ў Беларусі прыярытэтным. Са слоў кіраўніка дзяржавы, здаровы лад жыцця – візітная картка Беларусі.

Сучасная Беларусь займае дастойнае месца ў сусветнай спартыўнага згуртавання.

Навучэнцы ўпомнілі, што гісторыя заваявання беларусамі алімпійскіх узнагарод у якасці самастойнай каманды была пачата ў 1994 годзе, на алімпіядзе ў Лілерхамеры (Нарвегія). Далей у 2004 годзе ў Афінах у складзе нацыянальнай зборнай беларусы заваявалі – 2 залатыя медалі, 6 сярэбраных, 7 бронзавых узнагарод.

Удзел у Пекінскай алімпіядзе ў 2008 годзе – 19 узнагарод.

У 2014 годзе падчас ХХІІ зімовых Алімпійскіх гульняў, якія прайшлі ў Сочы, беларускія спартсмены вылучыліся асабліва: была заваявана найбольшая колькасць залатых медалёў за ўвесь час – Дар’я Домрачава – 3 залатыя медалі, Ала Цупер, Антон Кушнір – залатыя медалі.

Былі пералічаны буйныя міжнародныя турніры, якія ўжо праведзены ў Беларусі, а таксама якія плануюцца ў будучым.

Пры абмеркаванні другога блока пытанняў увага была звернута на ІІ Еўрапейскія гульні, якія прыме Беларусь.

У трэцім блоку вучні ўспомнілі даты правядзення ІІ Еўрапейскіх гульняў, віды спорту, якія ўвайшлі ў праграму ІІ Еўрапейскіх гульняў.

3 мая ў Рыме стартавала эстафета “Пламя мира”, якое будзе працягвацца 50 дзён. 12 мая факел прыбыў у Брэст, каб прайсці шлях па 60 наленых пунктах краіны. Даўжыня ўсяго маршруту эстафеты складзе 7700 км.

Напрыканцы навучэнцы ўбачылі талісман ІІ Еўрапейскіх гульняў – лісяня Лесік, а таксама лагатып і слоган.

 

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце   Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы

Разделы сайта