27.11.2025 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшла інфармацыйная гадзіна "Я і сям'я" ў межах "ШАГа". Дадзеная тэма была прысвечана ролі сям'і ў жыцці кожнага чалавека. Падчас мерапрыемства былі разгледжаны пытанні: каштоўнасці сямейных адносін, пераемнасці пакаленняў і важнасці стварэння сям’і. Навучэнцы ўзгадалі і расказалі пра разнастайныя сямейныя традыцыі, падзяліліся значнымі падзеямі ў сям’і.
