Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Узаемадзеянне вучнёўскага і педагагічнага калектываў

Узаемадзеянне вучнёўскага і педагагічнага калектываў як сродак фарміравання грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў”

У адпаведнасці з Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь ва ўстанове адукацыі распрацаваны план па правядзенні грамадзянска-патрыятычнага выхавання выхаванцаў і навучэнцаў.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і ветэраны працы з’яўляюцца прыкладам для дзяцей. Менавіта гэтым людзям яны дапамагаюць, наведваюць іх у святочныя і буднія дні. На працягу навучальнага года школьнікі:

аказваюць шэфскую дапамогу ветэранам працы і інвалідам;

прымаюць удзел у грамадзянска-патрыятычных акцыях да Дня інвалідаў “Откройте сердце для добра” (аказанне дапамогі дзецям-інвалідам), да Дня Перамогі “Мы гэтай памяці верныя”;

прымаюць удзел у добраўпарадкаванні брацкай магілы, школьнай тэрыторыі і вуліц вёскі;

удзельнічаюць у рэспубліканскім конкурсе “Зорны паход” па месцах воінскай славы Баранавіцкага раёна.

Пад кіраўніцтвам педагогаў вучні ўстановы адукацыі з’яўляюцца ўдзельнікамі масавых грамадска-значымых мерапрыемстваў: акцый “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, “Вахта Памяці”, “Мы гэтай памяці верныя”.

Выхаванню патрыятызму ў вучняў садзейнічае правядзенне:

інфармацыйных хвілінак у бібліятэцы па вывучэнні гісторыі і культуры роднага краю, памятных падзей з жыцця краіны;

мерапрыемстваў да Тыдня беларускага пісьменства і друку, Дня юнага героя-антыфашыста, “Рэха Афганістана”, Дня абаронцы Айчыны, “15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі”, “2 красавіка – Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі”, дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў, мітынгу, прысвечанага Дню Перамогі, Вахта памяці;

уручэнне пашпартоў і падарункавага выдання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” 14-гадовым юнакам і дзяўчатам і іншае.

На працягу навучальнага года з навучэнцамі 8 – 9 класаў праводзіцца адзіны дзень інфарміравання «ШАГ» (Школа актыўнага грамадзяніна).

Сумесна з класнымі кіраўнікамі і выхавальнікамі дашкольнай адукацыі навучэнцы і выхаванцы прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы традыцыйных святаў установы адукацыі: Дзень настаўніка, Дзень маці, Навагоднія ранішнікі, Дзень закаханых, свята да Дня ўзброеных сіл і інш.

На працягу навучальнага года ва ўстанове адукацыі арганізоўваюцца экскурсіі.

Вялікае значэнне ў выхаванні школьнікаў надаецца прафарыентацыі. Фарміраванню прафесійных арыенціраў спрыяюць Тыдзень прафарыентацыі (студзень) і Месячнік па прафарыентацыі (сакавік), экскурсіі на сацыяльна-значымыя аб’екты в. Сеўрукі. Перад навучэнцамі пастаянна выступаюць прадстаўнікі прафесійна-тэхнічных і сярэдніх спецыяльных устаноў адукацыі.

Працоўнае выхаванне, прафарыентацыйная работа арыентуюцца на дзяржаўны заказ, ажыццяўляюцца з улікам запытаў сучаснага рынку працы, запатрабавальнасці прафесій, патрэб выпускніка. Асаблівая ўвага надаецца павышэнню прэстыжу рабочых спецыяльнасцей, выхаванню ў дзяцей павагі да зямлі і сельскагаспадарчай працы.

Адным з напрамкаў патрыятычнага выхавання асобы з’яўляецца выхаванне ў вучняў і выхаванцаў беражлівых адносін да прыроды. Гэта добраўпарадкаванне, азеляненне тэрыторыі як візітнай карткі ўстановы адукацыі. Штогод установа адукацыі ўдзельнічае ў акцыях і конкурсах: “Здай макулатуру – пасадзі дрэва”, “Стомленае жалеза”, “Чысты двор”, “Чысты лес”, “Чыстая вёска”, “Планета без адходаў”.

Неад’емнай часткай прафесійнага выхавання з’яўляюцца працоўныя акцыі: праводзяцца месячнікі па добраўпарадкаванні тэрыторыі, арганізоўваюцца суботнікі з удзелам педагогаў і выхавальнікаў, вучняў і тэхперсаналу ўстановы адукацыі.

Фарміраваць грамадзянскую пазіцыю вучняў дапамагае дзейнасць дзіцячых і маладзёжных грамадскіх арганізацый “Акцябраты”, “БРПА”, “БРСМ”. Асноўнымі формамі іх дзейнасці з’яўляюцца калектыўныя творчыя справы.

Членамі БРСМ праводзяцца мерапрыемствы па выхаванні патрыятычных пачуццяў: “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”, фарміраванні здаровага ладу жыцця: “Моладзь супраць наркотыкаў і СНІДу”, антытытунёвая акцыя “Не – табачнаму дурману”.

Важнай часткай ва ўзаемадзеянні вучнёўскага і педагагічнага калектываў з’яўляецца правядзенне факультатыўных заняткаў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. Штогод ва ўстанове адукацыі праводзяцца наступныя факультатывы: “Мая Айчына”, “Даследуючы гуманітарнае права”, “Вучымся жыць у міры і згодзе”, “Маё прафесійнае будучае”.

 

Раздзелы сайта