Да Дня юнага героя-антыфашыста
Дзень 8 лютага прысвячаецца памяці юных хлопчыкаў і дзяўчынак усіх краін, тых, хто змагаўся і паміраў за свабоду, роўнасць і шчасце людзей.
У Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе прайшло мерапрыемства, прысвечанае памяці юных герояў-антыфашыстаў. Маленькія героі вялікай страшнай вайны. Яны змагаліся побач з дарослымі – бацькамі, братамі, побач з камуністамі і камсамольцамі. І ні на адно імгненне не завагаліся юныя сэрцы.
Падчас мерапрыемства навучэнцы ўстановы адукацыі ўспомнілі імёны многіх герояў-антыфашыстаў, даведаліся пра іх гераічны і адначасова трагічны шлях. Высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі адзначаны баявыя заслугі ў гады Вялікай Айчыннай вайны дзясяткаў тысяч дзяцей і піянераў.
Шумела граза над зямлёю,
Мужалі хлапчукі ў баі…
Ведае народ: піянеры-героі
Навечна засталіся ў страі.
Успомнім усіх пайменна,
Сэрцам успомнім сваім.
Гэта патрэбна на мёртвым.
Гэта патрэбна жывым!
Зеляняк Ж.Ю., намеснік дырэктара
па вучэбна-выхаваўчай рабоце