Сеўрукоўская базавая школа
Гісторыя Сеўрукоўскай школы ўваходзіць сваімі каранямі яшчэ ў тыя часы, калі Заходняя Беларусь з'яўлялася тэрыторыяй Польшчы.
У спісах архіўных дакументаў 1940 года Сеўрукоўская пачатковая школа Навамышскага раена Баранавіцкай вобласці. Працавалі ў той час:
1. Кобжынскі Вацлаў Антонавіч: узрост-38 гадоў; скончыў польскую народную настаўніцкую семінарыю; педстаж-18 гадоў; загадчык школы; выкладаў у 3-4 класах; нагрузка-26 гадзін;
2. Кузьміна Ірына Федараўна: узрост-37 гадоў; скончыла польскую народную настаўніцкую семінарыю; педстаж-11 гадоў; выкладала ў 1-2класах; нагрузка-24 гадзіны.
Са слоў старажылаў вескі, будынка школы ў Сеўруках не было, а дзяцей вучылі ў наемных хатах. Да вайны для вучобы дзяцей людзі нанялі ў Сеўрука Франца Францавіча 2 памяшкання, дзеці вучыліся ў дзве змены. Пасля таго, як падчас вайны гэты дом згарэў, вучоба працягвалася ў дамах Сеўрука Казіміра Васільевіча і Паўлоўскага Зыгмунта Канстанцінавіча.
Так працягвалася да 1947 года. Да таго часу многія жыхары вескі, якія пакінулі свае дамы, выехалі ў Польшчу. Пустым стаяў дом (пасля ад'езду гаспадара) каля Масюкевіча Адама. Улічваючы тое, што дом быў вялікі і прыгожы, загадчык школы Астаповіч Вацлаў Станіслававіч звярнуўся з просьбай у сельскі савет, каб дом аддалі пад школу. Калі была атрымана згода, будынак перавезлі ў цэнтр вескі. Дзякуючы намаганням жыхароў вескі, 1 верасня 1948 года ў будынку пачатковай школы пачаліся заняткі. Так вучыліся 9 гадоў.
У 1958 (1963) годзе ўжо была Сеўрукоўская васьмігадовая школа. Дырэктарам школы быў прызначаны Бурак Сяргей Сяменавіч. Пазней дырэктарамі школы былі: Грынь Уладзімір Дзмітрыевіч, Урублеўская Алена Піліпаўна, Панцялейка Соф'я Іосіфаўна, Макарава Таццяна Міхайлаўна, Сакалоўскі Генадзь Васільевіч, Кілбас Алена Іосіфаўна, Бугай Таццяна Антонаўна.
1 верасня 2002 года ў школьнікаў вескі навучальны год пачаўся па-асабліваму ўрачыста. Яны пачалі заняткі ў новай школе. Двухпавярховы тыповы будынак на 198 месцаў ўзвялі будаўнікі раеннага ПМК-1 і здалі ў эксплуатацыю напярэдадні верасня. Па сутнасці, гэта цэлы комплекс навучальных кабінетаў, уключаючы камп'ютэрны клас, майстэрні, сталовую, спартыўную і актавую залы, якія аснашчаны сучаснай зручнай мэбляй.
У школе добрая матэрыяльная база: камп'ютарны клас, кампутар для працы настаўнікаў, 2 кампутара для працы адміністрацыі, ноўтбук, кампутар для працы ў бібліятэцы, 2 тэлевізара, мультымедыя ўстаноўка, музычны цэнтр, пральная машына, пыласос, газонакасілка.
У школе есць бібліятэка з чытальнай залай, усе вучні забяспечаны падручнікамі. У фондах бібліятэкі каля 5000 экзэмпляраў мастацкай і метадычнай літаратуры.
У 2010-2011 навучальным годзе ў школе створана лакальная сетка, абноўлена абсталяванне кабінета дамаводства. Дзякуючы спонсарскай дапамозе птушкафабрыкі «Дружба» ў кабінеце дамаводства ўстаноўлены кухонная зона, раскроечныя сталы, швейныя машыны, вадаправод.
Стараннямі дарослых і дзяцей актыўна вядзецца далейшае развіцце школьнага музея.
Тэрыторыя школы знаходзіцца ў добрым стане: кветнікі, газоны і агарод дагледжаныя. Найблізкая тэрыторыя выкашана і прыведзена ў парадак.
Многія выпускнікі школы, якія атрымалі тут пуцеўку ў жыцце, сталі добрымі спецыялістамі.
Некаторыя з выпускнікоў школы сталі настаўнікамі. У нас нават есць школьныя дынастыі: Кілбас А. І., Кілбас Ал-р. М., Кілбас А. М.; Швайдзюк Н.П., Сіліцкая Т. К.; Пармонік З. І., Пармонік Ю. М.; Макараў Б. П., Макарава Т. М., Макарава Г. Б., Макарава Ж. Б.; Крыштафовіч Ю. П., КрыштафовічЧ.Ч.
Паспяхова працуюць у Сеўрукоўскай школе былыя яе выпускнікі: Ал-р. М. Кілбас, А. М. Кілбас, Т. К. Швайдзюк (Сіліцкая), Н.І.Лушчык (Акалатовіч); у дзіцячым садзе—Н.У. Радзішэўская (Дыдышка), Ж. А. Сільвонік (Серада).