25.09.2025 на базе ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” пройдзе бацькоўскі ўніверсітэт на тэму:
"Дзіця сярод аднагодкаў"

Пытанні для абмеркавання:
фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы;
псіхалагічныя асаблівасці падлеткаў; дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка.
Патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні і самарэалізацыі. Праблемы лідарства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі.
Пачатак – 17.30 гадзін
Месца правядзення – кабінет №15, 2 паверх
27 лістапада 2025 на базе ДУА “Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна” пройдзе бацькоўскі ўніверсітэт на тэму:
"Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці"

Пытанні для абмеркавання:
у ходзе сустрэчы плануецца абмеркаваць з бацькамі крытэрыі школьнай адзнакі, яе роляі ў адукацыйным працэсе і ўплыў на эмацыянальны стан і самаацэнку дзіцяці. Асаблівая ўвага недапушчальнасці параўнання дзяцей паміж сабой і важнасці падтрымкі індывідуальных поспехаў кожнага навучэнца.
Пачатак – 17.30 гадзін
Месца правядзення – кабінет №10, 2 паверх
22.01.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшла чарговая сустрэча з законнымі прадстаўнікамі ў рамках работы бацькоўскага ўніверсітэта па тэме "Агрэсія, яе прычыны і наступствы".

Пытанні для абмеркавання:
падчас сустрэчы будуць разгледжаны формы агрэсіўных паводзін падлеткаў, прычыны агрэсіўнасці і яе ўздзеянне на ўзаемаадносіны падлетка з людзьмі, магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлеткаў.
Напрыканцы сустрэчы законным прадстаўнікам будуць уручаны рэкамендацыі па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлеткаў.
Пачатак – 17.30 гадзін
Месца правядзення – кабінет №35, 2 паверх