Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

План работы папячыцельскага савета

 

ПЛАН РАБОТЫ ПАПЯЧЫЦЕЛЬСКАГА САВЕТА

на 2023/2024 навучальны год

Мэта дзейнасці: стварэнне ўмоў для рэалізацыі мэт, задач, статутных функцый і перспектыўнага развіцця ўстановы адукацыі праз умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнне якасці адукацыі

Задачы дзейнасці:

  1. Умацоўваць і ўдасканальваць фінансавую і матэрыяльную базы ўстановы адукацыі.
  2. Садзейнічаць стымуляванню, інфармацыі і прапагандзе дзейнасці ўстановы адукацыі, прававому забеспячэнню, абароне і падтрымцы правоў і інтарэсаў установы адукацыі, яе навучэнцаў і работнікаў.
  3. Падтрымліваць адораных і высокаматываваных навучэнцаў і спрыяць іх удзелу ў алімпіядах, канферэнцыях і конкурсах рознага ўзроўню.
  4. Спрыяць арганізацыі і правядзенню сацыяльна-культурных мерапрыемстваў установы адукацыі, развіццю адукацыйнага працэсу.
  5. Прыцягваць дадатковыя рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця ўстановы адукацыі.
  6. Удасканальваць матэрыяльна-тэхнічную базу ўстановы адукацыі.

Мерапрыемствы

Тэрмін

Правядзення

Выбары і планаванне работы. Справаздача аб праведзенай рабоце па аказанні дапамогі ўстанове адукацыі ў правядзенні рамонту

Верасень

Аказанне дапамогі ў азеляненні прышкольнай тэрыторыі

На працягу года

Арганізацыя ранішнікаў і навагодніх віншаванняў для навучэнцаў і выхаванцаў

Снежань

Падтрымка і стымуляванне матываваных да вучобы дзяцей заахвочвальнымі прызамі, граматамі, падзякамі

На працягу года

 

Раздзелы сайта