Інфармацыя аб мабільным дадатку
“МНС Беларусі: дапамога побач”
Мабільны дадатак “МНС Беларусі: дапамога побач”
уключае ў сябе некалькі раздзелаў і функцый,
у тым ліку своечасовае апавяшчэнне
аб неблаганадзейных і небяспечных з’явах,
якое заснавана на папярэджаннях
Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі,
кантролі радыеактыўнага забруджвання
і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
На спецыяльнай карце акрамя з’яў і рэгіёнаў,
дзе яны прагназуюцца, даступны рэкамендацыі МНС
па дзеяннях насельніцтва.
Па кароткім адрасе 112.by/app можна атрымаць
больш падрабязную інфармацыю
пра вышэйназваны мабільны дадатак.