Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Традыцыі школы

Наша школа, як і іншыя школы, мае свае традыцыі. Менавіта традыцыі дапамагаюць з'яднаць і дзяцей, і педагогаў , разнастаіць школьнае жыцце, зрабіць яго яркім, насычаным і запамінальным.

Кожны навучальны год сустракае школа сваіх вучняў каля школьнага парога. Разнастайна, але заўседы аднолькава хвалююча праходзіць у нашай школе Дзень ведаў.

Цэлы вераснеўскі месяц рыхтуецца вялікае свята – Дзень настаўніка . Менавіта ў гэты дзень  па-асабліваму адчуваюць сябе настаўнікі. Усведамляючы важнасць і стваральнасць сваей працы, радасна пазіраюць на вучняў, такіх таленавітых у сваіх творчых праявах. І кожны, з здзіўленнем, у рэпліках са сцэны пазнае сябе ў інтэрпрэтацыі сваіх вучняў.

Добрай традыцыяй школы стала штогод праводзіць канцэрт да Дня маці. 14 кастрычніка, у праваслаўнае свята Пакровы Святой Багародзіцы, па-дзіцячаму шчыра і ўрачыста гучаць словы любові і пяшчоты да сваіх мамаў.

Зіма – гэта цэлы калейдаскоп школьных святаў. Акрамя навагодніх ранішнікаў добрай традыцыяй стала праводзіць фальклорныя святы: штогод у школе праходзяць «Калядкі» і «Кірмаш». А ў гэтым годзе цэлы тыдзень быў прысвечаны беларускай культуры: прайшоў дзень беларускай кухні, дзень беларускай песні, "Беларускія вячоркі", фальклорны свята "Панарама зімовых свят".

 
                          
 
                
                                                                             

Выступы да Дню юнага-героя антыфашыста, да Дня героя-інтэрнацыяналіста, свята да Дня абаронцаў Айчыны, рэйды дапамогі ветэранам – малая крыха мерапрыемстваў месячніка патрыятычнага выхавання.

Сярод лютаўскіх маразоў сагравае і радуе сэрца нашых вучняў Дзень святога Валянціна. Кожны вучань з нецярпеннем чакае запаветную «Валянцінку», якую абавязкова з святочнай школьнай поштай дашле яму блізкі сябар.

Радасна развітваюцца вучні нашай школы з трохі дакучлівай зімой. Масленіца ўжо стала традыцыйным святам у калейдаскопе школьных мерапрыемстваў. Весела, з песнямі і танцамі праходзіць гэтае свята.

 

Масленіца

     

            

І тут жа сустракаем свята Вясны – 8 сакавіка. Вось дзе раздолле фантазіі! Мініяцюры, песні, паэзія, гульні і танцы—сапраўдная святочная феерыя для мілых жанчын, дзяўчат і дзяўчынак!!!

Месяц май мы прысвячаем клопату аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны. Вахта памяці стала добрай традыцыяй у нашай школе. 9 мая—Дзень, калі мы можам аддаць даніну памяці загінуўшым. У гэты дзень з года ў год праводзіцца мітынг на брацкай магіле, ушаноўваюцца ветэраны ВАв. 

Традыцыйна ў нашай школе ў адзін з дзен адыходзячага навучальнага года праводзіцца турыстычная сцежка. Паласа перашкод, турыстычная кухня, віктарыны— абавязковыя ў праграме правядзення гэтага мерапрыемства.

      

 
               
 

Заключным акордам навучальнага года гучыць «Апошні школьны званок». Вось ужо на працягу некалькіх гадоў выпускнікі школы разам з жаданнямі адпускаюць у неба паветраныя шары.

І кожны раз, завяршаючы навучальны год, мы з радасцю і гонарам успамінаем усе, што асабліва ўдалося і запомнілася, крыху шкадуючы, што ўсе гэта ўжо скончылася, але кожны раз разумеючы, што ўсе самае цікавае ў нас наперадзе.

 

Раздзелы сайта