Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

План работы бацькоўскага ўніверсітэта

План работы бацькоўскага ўніверсітэта

ДУА «Сеўрукоўская базовая школа Баранавіцкага района»

на 2025-2026 навучальны год

№ п/п

Тэмы заняткаў, пералік якія вывучаюцца пытанняў

Тэрміны правядзення

Форма правядзеня

Адказныя

Адаптацыя навучэнцаў у 1-м класе. 

Фізіялагічная, псіхалагічная і сацыяльная адаптацыя навучэнцаў да школы. Прычыны сацыяльна- псіхалагічнай дэзадаптацыі. Дапамога дзіцяці ў адаптацыі да школы

25.09.2025

практыкум

Межань І.А.

Дзіця сярод аднагодкаў.

Дзіцячы калектыў і яго значэнне ў развіцці асобы школьніка. Патрэбнасці дзіцяці ў прызнанні ісамарэалізацыі. Праблемы лідарства. Развіццё здольнасці да супрацоўніцтва як перадумова паспяховасці ў жыцці. Як дапамагчы дзіцяці ў наладжванні адносін з аднагодкамі.

25.09.2025

семінар-практыкум

Грыц Я.С.

Як бацькі могуць дапамагчы дзіцяці вучыцца.

Захаванне рэжыму дня - важная ўмова паспяховай вучобы дзіцяці. Кантроль бацькоў за выкананнем дамашніх заданняў школьнікаў. Тыповыя памылкі бацькоў у арганізацыі вучэбнай працы дзіцяці

23.10.2025

гутарка

Акалатовіч Н.І.

Сям'я як персанальнае

мікраасяроддзе жыцця і развіцця дзіцяці.

Маральныя і культурныя каштоўнасці сям'і. Дзіця і задавальненне яго патрэбаў у сям'і. Псіхолага-педагагічныя фактары развіцця і выхаваннядзіцяці ў сям'і. Тыпы сямейнага выхавання і іх характарыстыка. Гарманічнае сямейнае выхаванне, яго асноўныя характарыстыкі.

Праблемы маральнага выхавання дзяцей у сям'і. Маральныя традыцыі і звычаі. Каштоўнасці сям'і як аснова выхавання дзіцяці.

23.10.2025

лекцыя

Хіневіч М.Р.

Значэнне школьнай адзнакі ў жыцці дзіцяці. Адзнака і ацэнка ведаў вучняў. Крытэрыі адзнакі. Уплыў адзнакі на самаацэнку навучэнцаў.

Рэкамендацыі бацькам па фарміраванні ў дзіцяці навыкаў самакантролю, умення працаваць самастойна, выхавання цікавасці да ведаў

27.11.2025

гутарка

ЖукоўскаяЛ.А.

Жыццёвыя мэты падлеткаў.

Мэты падлеткавага перыяду. Пастаноўка мэт, іх дасягненне.

Паспяховасць у школе як адзін з фактараў паспяховага дасягнення мэт

27.11.2025

лекцыя

Ісакава В.Р.

Дзіця і камп'ютар.

Камп’ютар дома: карысць ці шкода? Камп’ютарныя гульні.Уплыў камп’юутара на арганізм і асобу дзіцяці. Плюсы і мінусы выкарыстання камп’ютара вучнем. Як правільна арганізаваць працу школьніка за камп'ютарам. Захаванне здароўя дзіцяці пры працы за камп’ютарам

11.12.2025

дыскусія

Сіліцкая Т.К.

Агрэсія, яе прычыны і наступствы.

Формы агрэсіўных паводзін падлеткаў. Прычыны агрэсіўнасці і яе ўплыў на ўзаемадзеянне падлетка з акружаючымі людзьмі. Магчымыя спосабы пераадолення агрэсіўнасці ў паводзінах падлетка. Рэкамендацыі для бацькоў па прафілактыцы і карэкцыі агрэсіўных паводзін падлетка

22.01.2026

семінар-практыкум

Война І.А.

Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні і развіцці дзіцяці.

Каштоўнасці, традыцыі і звычаі сям'і. Значэнне прыкладу бацькоў у выхаванні дзіцяці. Значэнне сямейных традыцый у фарміраванні ў дзіцяці жадання працаваць

26.02.2026

круглы стол

Межань І.А.

Бяспека падлеткаў у сетцы Інтэрнэт.

Віртуальная рэальнасць: магчымасці і небяспекі. Асноўныя правілы медыябяспекі для бацькоў і падлеткаў. Прафілактыка інтэрнэт-рызык. Як зберагчы дзіця ад небяспек у сацыяльных сетках

26.02.2026

форум

Грыц Я.С.

Галоўныя правілы здаровага ладу жыцця.

Здароўе школьніка і яго поспехі ў вучобе. Фарміраванне здаровага ладу жыцця навучэнцаў. Асноўныя правілы здаровага ладу жыцця: рацыянальнае харчаванне, рухальная актыўнасць, станоўчыя эмоцыі. Роля сям'і ў фізічным выхаванні дзяцей. Кодэкс сямейнага здароўя

26.03.2026

круглы стол

Акалатовіч Н.І.

Прафілактыка правапарушэнняў падлеткаў. Супрацьпраўныя паводзіны непаўналетніх. Фактары і прычыны правапарушэнняў. Падлеткі "групы рыска"

26.03.2026

гутарка

Хіневіч М.Р.

Эфектыўныя зносіны ў сям'і - залог поспеху школьніка.

Сутнасць сямейных зносін. Сям'я як сістэма міжасобасных узаемадзеянняў. Зносіны як працэс узаемаўплыву. Асаблівасці сямейных зносін. Культура сямейных зносін. Уплыў зносін бацькоў з дзецьмі на іх паўнацэннае развіццё. Навыкі эфектыўнай камунікацыі. Стварэнне ў сям'і атмасферы абароненасці, цяпла і любові

23.04.2026

псіхалагічны трэнінг

ЖукоўскаяЛ.А.

Асцярожна: суіцыд.

Суіцыд сярод непаўналетніх. Віды і прычыны. Матывы суіцыдальных паводзін у падлеткаў. Індыкатары суіцыдальнай рызыкі.

Прафілактыка суіцыдальных паводзін

23.04.2026

гутарка

Ісакава В.Р.

Кнігі ў жыцці школьніка. Адносіны дзіцяці да вучэбнай і мастацкай літаратуры. Як захаваць любоў да кнігі пры інфармацыйнай перагрузцы ў сучасным свеце

28.05.2026

круглы стол

Сіліцкая Т.К.

Прафілактыка праблемных паводзін падлеткаў.

Адхіленні ў паводзінах падлеткаў. Формы аддыктыўных (залежных) паводзін падлеткаў (курэнне, алкагалізм, наркаманія і інш.). Прычыны залежных паводзін. Прафілактыка залежнасцяў у падлеткавым асяроддзі. Роля бацькоў у папярэджанні адхілення паводзін падлеткаў.

28.05.2026

псіхалагічны трэнінг

Война І.А.

 

Раздзелы сайта