30 снежня для выхаванцаў дашкольнай групы Сеўрукоўскай базавай школы быў арганізаваны святочны навагодні ранішнік. Усе дашкольнікі з задавальненнем праяўлялі свае таленты: вадзілі карагоды, расказвалі вершы, спявалі песні, гулялі. Ніхто не застаўся абыякавым. Шмат радасці і эмоцый выклікалі падарункі, уручаныя дзецям з рук самога Дзядулі Мароза!
