14 студзеня ў Сеўрукоўскай базавай школе для вучняў 5-9 класаў прайшоў адзіны ўрок "Ала - сястра Хатыні", прысвечаны трагедыі ў в. Ала. Падчас мерапрыемства прысутныя паглыбілі веды аб гістарычным мінулым беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы прагледзелі відэаролік аб жудасных падзеях, якія адбыліся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Ала, абмеркавалі яго, успомнілі аб знішчаных населеных пунктах на тэрыторыі нашай краіны. Вярнуўшыся да той далёкай страшнай трагедыі, вучні яшчэ раз упэўніліся ў тым, што трэба берагчы мір на Зямлі.
