Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

07.02.26

Мерапрыемства ў 6 школьны дзень

07.02.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшла тэматычная лекцыя-дыялог для вучняў 8-9 класаў "Моладзь і Інтэрнет". Мерапрыемства было накіравана на фарміраванне ў падлеткаў усвядомленых і адказных паводзін у лічбавай прасторы.
Падлеткі навучыліся распазнаваць ганенне (булінг) і агрэсію (хейт) у інтэрнэт-прасторы, асвоіўшы просты алгарытм дзеянняў: не паддавацца эмоцыям, захоўваць доказы, блакіраваць агрэсара і звяртацца за дапамогай.
Падчас жывога галасавання і абмеркавання ўдзельнікі выпрацавалі асабістыя правілы бяспекі, такія як крытычная ацэнка інфармацыі, абарона персанальных дадзеных і паважлівыя зносіны анлайн.
Вынікам стала агульная формула лічбавай адказнасці: Усвядомленасць + Эмпатыя + Крытычнае мысленне = Надзейная рэпутацыя і бяспека ў сетцы.

Фотаматэрыялы

Раздзелы сайта