У групе падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы яскрава і весела адзначылі Масленіцу! Дзеці пазнаёміліся з народнымі традыцыямі, удзельнічалі ў актыўных гульнях, конкурсах. Завяршылася мерапрыемства традыцыйным пачастункам блінамі, якія сімвалізуюць сонца і надыход вясны.

