Прыйшла вясна, а з ёй першае вясновае свята - 8 Сакавіка. Яно прысвечана самым мілым і
любімым, самым дарагім і родным матулям і бабулям. І напярэдадні гэтага прыгожага, вясновага свята ў дашкольнай групе Сеўрукоўскай базавай школы прайшоў ранішнік, прысвечаны Міжнароднаму жаночаму дню. Віншаванні, песні, танцы і вершы гучалі для дарагіх маці і бабуль, а напрыканцы свята дзеці падарылі ім падарункі, зробленыя сваімі рукамі.
