У ДУА «Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна» для вучняў 1–9 класаў прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй Асноўнага Закона, абмеркавалі правы і абавязкі грамадзян, замацаваныя ў галоўным дакуменце краіны, а таксама прынялі ўдзел у тэматычнай віктарыне "Мы - грамадзяне Беларусі". Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню ў падрастаючага пакалення павагі да дзяржаўных сімвалаў і разумення важнасці Канстытуцыі для развіцця суверэннай Беларусі.
