19 сакавіка 2026 года ў ДУА «Сеўрукоўская базавая школа» прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны памяці трагедыі ў Хатыні, які прымусіў заціхнуць нават самых юных вучняў. Разглядаючы кадры спаленай вёскі і слухаючы аповед настаўніка, навучэнцы з 1 па 9 клас не проста вывучалі гісторыю — яны вучыліся адчуваць чужую бяду, як сваю ўласную, разумеючы, што за кожнай лічбай загінуўшых стаяць такія ж дзеці і сем'і, як у іх саміх. У гэты момант у вачах дзяцей адбіўся смутак беларускага народа. І мы верым, што такое душэўнае суперажыванне стане для іх прыкладам ад абыякавасці і вечным напамінам пра які далікатны свет.
