04.04.2026 у рамках суботніка сіламі работнікаў і навучэнцаў Сеўрукоўскай базавай школы праведзена добраўпарадкаванне дваровай і прылеглай да ўстановы адукацыі тэрыторыі. Працаваць было прыемна і карысна, таму што ўсе з энтузіязмам падтрымалі ініцыятыву выйсці на суботнік, а цудоўнае надвор'е спрыяла добраму настрою і працаздольнасці.
