4 красавіка ў шосты школьны дзень у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" для навучэнцаў прайшло тэматычнае мерапрыемства "Мая Беларусь" з выкарыстаннем дакументальных кінаматэрыялаў па гісторыі краіны. Школьнікі паглядзелі і абмеркавалі фрагменты фільмаў, якія адлюстроўваюць ключавыя падзеі мінулага і культурную спадчыну беларускага народа. Такі фармат дазволіў юнакам наглядна дакрануцца да гісторыі сваёй Радзімы, умацаваць пачуццё патрыятызму і гонару за Беларусь.

04.04.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна"прайшло мерапрыемства " Дзве сястры-Беларусь і Расія".Падчас мерапрыемства навучэнцы выявілі агульнае ў гісторыі і культуры Беларусі і Расіі праз выкананне розных заданняў. Вучні чыталі вершы, разважалі аб Дзяржаўных сімвалах Беларусі і Расіі, гулялі ў народныя гульні. Школьнікі ўпэўніліся, што нас аб'ядноўвае адна гісторыя, мова, культура, ідэі .
