23.04.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" ў рамках Адзінага дня інфармавання "Школа Актыўнага Грамадзяніна" па тэме: "Я і культура" для навучэнцаў 5 і 6 класаў прайшла інтэрактыўная гульня "Беларускія краявіды" ("Месцы на карце Беларусі, дзе я мару пабываць"). Навучэнцы не толькі пашырылі веды аб культурных славутасцях сваёй краіны, але і прыйшлі да высновы, што беражлівыя адносіны да гісторыка-культурнай спадчыны, цікавасць да родных мясцін і павага да традыцый – важны складнік асобы актыўнага грамадзяніна. У завяршэнне кожны ўдзельнік абраў на карце «сваё запаветнае месца», куды хацеў бы адправіцца ў будучыні.
