07.05.2026 у ДУА "Сеўрукоўская базавая школа Баранавіцкага раёна" прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны Вялікай Перамозе. Дзень Перамогі - гэта не проста каляндарнае свята, а сімвал народнай памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці тым, хто змагаўся і загінуў на вайне. Дадзенае мерапрыемства было накіравана на выхаванне патрыятызму, захаванне памяці аб Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства школьнікі абмеркавалі гістарычную праўду, гераізм продкаў. Вучні яшчэ раз дакрануліся да подзвігаў землякоў, якія адважна змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны, паразважалі, што такое гераізм, выказалі свае меркаванні пра тое, што трэба прадпрымаць, каб памяць аб падзеях і героях вайны засталася надоўга ў нашай памяці.
