У рамках патрыятычнага тыдня навучэнцы групы падоўжанага дня Сеўрукоўскай базавай школы наведалі сельскую бібліятэку. Бібліятэкар Людміла Віктараўна падрыхтавала і правяла займальную героіка-патрыятычную гадзіну «Iшлі ў бой партызаны». Дзеці пазнаёміліся з апавяданнямі і вершамі аб подзвігу партызан і падпольшчыкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, азнаёміліся з тэматычнай выставай "У кніжнай памяці - імгненні вайны". Асаблівая ўвага была ўдзелена лёсам юных герояў, якія прымалi ўдзел у абароне Айчыны. У ходзе мерапрыемства навучэнцы абмеркавалі, чаму так важна ведаць і памятаць гісторыю сваёй краіны.
