22.03.2019 прайшлі класныя бацькоўскія сходы, дзе былі абмеркаваны вынікі ІІІ чвэрці, а пасля бацькі ацэньвалі таленты сваіх дзяцей праз прагляд тэатральнай пастаноўкі “Чорт і баба”. Усім спадабалася прадстаўленне, артыстаў праводзілі са сцэны громам апладысментаў.