Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

26.04.19

Сусветны дзень аховы працы

Вышэйшай каштоўнасцю з’яўляецца жыццё чалавека. А працоўная яе частка нярэдка сутыкаецца са шкоднымі і небяспечнымі ўмовамі. Таму актуальнымі застаюцца пытанні захавання здароўя і жыцця працаздольнага насельніцтва. Важную ролю пры гэтым адыгрывае арганізацыя аховы працы.

28.04.2019 адзначаецца Сусветны дзень аховы працы.

Напярэдадні свята аховы працы 26.04.2019 традыцыйна ва ўстанове адукацыі праведзены сход працоўнага калектыву, на якім супрацоўнікі падзяліліся сваімі карыснымі ведамі і вопытам у забеспячэнні бяспекі.

У рамках тыдня працоўнага навучання ў сусветным дні аховы працы прынялі ўдзел і навучэнцы. Школьнікі ўспомнілі правілы паводзін для вучняў праз прагляд дакументальных фільмаў “Правілы бяспечных паводзін на ўроках працоўнага навучання”, “Паводзіны ў школе”, паразважалі, што яны могуць зрабіць для захавання свайго жыцця і жыцця аднакласнікаў, сяброў, блізкіх і родных.

Раздзелы сайта