16.05.2019 ва ўстанове адукацыі прайшоў піянерскі збор “Піянерам быць не проста”. Святочнае мерапрыемства было прысвечана прыёму ў піянеры навучэнцаў 4 класа. Свята было не толькі у чацвёртакласнікаў, але і ў астатніх піянераў, таму што 19 мая – Дзень нараджэння піянерскай арганізацыі ў нашай краіне.
Перш чым стаць ганаровымі грамадзянамі краіны Піянерыі, навучэнцы далі ўрачыстае абяцанне і прынеслі клятву любіць сваю Радзіму, быць добрымі, сумленнымі і справядлівымі.
Пасля клятвы піянеры-важатыя павязалі гальштукі чацвёртакласнікам і адзначылі, што піянер – гэта значыць першы ўсюды, прыклад – малодшым, дастойная змена –старэйшым.