Традыцыйна, у гонар святкавання Дня маці, навучэнцы і работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у Рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Поздравим маму вместе!», якая праходзіла з 7 па 14 кастрычніка 2019 года. У ходзе правядзення акцыі была аформлена выстава творчых работ навучэнцаў, якія наведваюць гурток «Кветкі з тэкстылю». У створаным вугалку віншаванняў любы жадаючы меў магчымасць выбраць, падпісаць і падарыць віншавальную паштоўку сваёй любімай матулі ці бабулі.