ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
24.15.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфарміравання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Я – будучы выбаршчык».
Падчас размовы былі разгледжаны наступныя інфармацыйныя блокі:
“Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання”;
«Маладзёжны парламентарызм».
Увага навучэнцаў была звернута на тое, што выбары – гэта адзін з важнейшых аспектаў у жыцці кожнага грамадзяніна. Прыходзячы на выбарчы ўчастак, чалавек не толькі выконвае свой грамадзянскі абавязак, але і вызначае, якім будзе заўтрашні дзень роднай краіны.
Навучэнцы даведаліся, што значыць быць выбаршчыкам, хто мае права быць выбраным у Палату прадстаўнікоў, паразважалі, якімі якасцямі павінен валодаць кандыдат у дэпутаты.
Пры абмеркаванні другога блока пытанняў увага была звернута на магчымасць моладзі прымаць удзел у грамадскім жыцці краіны ў Рэспубліцы Беларусь, на напрамкі дзейнасці ў палітычным і эканамічным жыцці краіны грамадзян, якія не дасягнулі выбарчага ўзросту.
Школьнікі ў ходзе гутаркі пазнаёмлены з прыкладамі маладзёжнага парламентарызму ў Рэспубліцы Беларусь, этапамі выбару членаў Маладзёжнай палаты.
Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай, вызвала цікавасць.