Кастрычнік – час для добраўпарадкавання, азелянення і навядзення парадку на зямлі, а суботнік – добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае пакаленні. Прыемна назіраць, як адбываецца пераўтварэнне тэрыторыі, калі двор становіцца чыстым і ўтульным.
Таму 26.10.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе прайшоў суботнік. Сіламі работнікаў і навучэнцаў установы адукацыі праведзена ўборка тэрыторыі ад лісця, добраўпарадкаванне помніка воінам Вялікай Айчыннай вайны. Не застаўся па-за ўвагай і прышкольны ўчастак. Зроблены практычна апошнія прыгатаванні для сустрэчы матухны-зімы.
Праца з энтузіязмам і добрым настроем – дэвіз нашай установы адукацыі.