15.11.2019 навучэнцы ІІ класа сталі акцябратамі, але для гэтага патрэбна было пастарацца… Школьнікі па праменьчыках на станцыях сабралі “акцябрацкую” зорачку, якую напрыканцы свята ім прыкалолі шэфы, вучні VІ класа. Дзеці прайшлі станцыі “Сузор’е Радзімы”, “Сузор’е Экалагічнае”, “Сузор’е Інтэлектуальнае”, “Сузор’е Музычнае”, “Сузор’е Дружнае”, на кожным з якіх расказвалі па адным правіле акцябрат. Пасля завяршэння вандроўкі па праменьчыках “акцябрацкай” зорачкі вучні абвясцілі ўрачыстае абяцанне “акцябрат”.