ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
28.11.2019 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ– ІХ класаў па тэме «Незалежная і квітнеючая Беларусь. Мы зрабілі гэта разам».
З мэтай фарміравання ў непаўналетніх вобраза Радзімы і гонару за дасягненні роднай краіны навучэнцы былі азнаёмлены з асноўнымі дасягненнямі суверэннай Беларусі, якія адбыліся на працягу 30 гадоў.
9.08.2012 на пляцоўцы будаўніцтва першай у нашай краіне атамнай электрастанцыі пад вёскай Астравец Гродзенскай вобласці прайшла цырымонія закладкі Прэзідэнтам капсулы з пасланнем будучым пакаленням.
Таксама да ўвагі прысутных быў прапанаваны відэаролік пра беларускую гідраэлектрастанцыю, якая таксама знаходзіцца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці і з’яўляецца ўзорам бяспекі краіны.
Спорт – яшчэ адна сфера нашага гонару. 75 нашых грамадзян сталі алімпійскімі чэмпіёнамі, у краіне функцыянуе больш за 26 тысяч аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння. Самым знакавым з іх можна назваць культурна-спартыўны комплекс “Мінск-Арэна”, які з’яўляецца адным з самых мультыфункцыянальных збудаванняў у Еўропе. У гэтым маглі пераканацца навучэнцы пры праглядзе відэароліка аб Мінск-Арэне.
Візітнай карткай краіны называюць новы будынак Мінскага чыгуначнага вакзала. Сучасны вакзал станцыі Мінск – Пасажырскі адпавядае ўсім еўрапейскім стандартам. У гэтым дапамог упэўніцца відэаролік аб Мінскім чыгуначным вакзале.
Яшчэ адно дасягненне – Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета, які з’яўляецца адной з буйнейшых тэатральных пляцовак Еўропы і архітэктурным сімвалам беларускай сталіцы.
Не прайшоў па-за ўвагай і Беларускі парк высокіх тэхналогій – асобая эканамічная зона ў Беларусі для развіцця ІТ-бізнеса.
Была звернута ўвага навучэнцаў і на адзіны ў Рэспубліцы Беларусь цэнтр – Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр “Маці і дзіця”, які спецыялізуецца на праблемах рэпрадуктыўнага здароўя.
З мэтай аблягчэння абмеркавання пытанняў педагогамі створаны так называемы “Тлумачальны слоўнік”, які змясціў у сабе паняцці і тэрміны, што сустрэліся падчас дыялогу, з якімі навучэнцы сустрэліся ўпершыню .
Напрыканцы сустрэчы школьнікі паспрабавалі назваць, па іх меркаванні, сацыяльна значымыя аб’екты ў горадзе Баранавічы і Баранавіцкім раёне, на тэрыторыі Жамчужненскага сельскага выканаўчага камітэта.
Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і цікавай.
Жанна Зеляняк,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы