1 снежня адзначаецца Сусветны дзень барацьбы са СНІДам. Правядзенне інфармацыйна-прафілактычных мерапрыемстваў ва ўстанове адукацыі дае магчымасць нагадаць школьнікам пра важнасць барацьбы з ВІЧ-інфекцыяй ва ўсім свеце. 30 лістапада быў праведзены інфармацыйны агляд па тэме “Навошта планету губіць СНІД?”. Навучэнцы праглядзелі відэаролік аб шляхах заражэння, сімптомах, прафілактыцы небяспечных захворванняў ВІЧ і СНІД.