14.02.2020 у рамках правядзення дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў “Афганістан у лёсах нашых землякоў” да ўвагі навучэнцаў быў прапанаваны дакументальны фільм “Вайна ад першай асобы”. Не абышла бокам вайна і вёску Сеўрукі. Навучэнцы ўспомнілі імёны воінаў-афганцаў землякоў: Сіліцкі Юрый Іосіфавіч, які пражывае ў аграгарадку Жамчужны, Антановіч Віктар Канстанцінавіч, якога, на жаль, ужо няма ў жывых.