21.03.2020 для навучэнцаў працаваў гурток “Кветкі з тэкстылю”, на якім гурткоўцы паказвалі свае практычныя ўменні ў стварэнні кветак. Навучэнцы 9 класа развівалі свае спартыўныя здольнасці на факультатыўным занятку “Гадзіна здароўя і спорту”, а на секцыі “Лёгкая атлетыка” – навучэнцы 6 – 9 класаў рыхтаваліся да чарговых спартыўных спаборніцтваў.