Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

23.04.20

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

23.04.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна» (75-я гадавіна Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне).

З мэтай фарміравання ў навучэнцаў пачуцця абавязку, грамадзянскай адказнасці, выхавання патрыятызму, гонару за сваю Радзіму, было разгледжана некалькі інфармацыйных блокаў: “Вялікая Айчынная вайна – гады выпрабаванняў, мужнасці і гераізму беларускага народа”, “У нашых сэрцах гэты подзвіг бессмяротны!”.

Навучэнцы ўспомнілі, што ў гістарычнай памяці беларускага народа Вялікая Айчынная вайна займае асаблівае месца.

Першай ворага сустрэла Брэсцкая крэпасць, якая цэлы месяц працягвала гераічную абарону. Ні адна з застаў не здалася ворагу.

На тэрыторыі Беларусі кровапралітная вайна працягвалася доўгія 3 гады 1 месяц і 6 дзён.

За гэты час, па дадзеных Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, на тэрыторыі Беларусі было створана больш за 260 лагераў смерці, звыш 110 гета. У масавым парадку знішчаліся асобы яўрэйскай нацыянальнасці, якія пражывалі на тэрыторыі Беларусі.

На прымусовыя работы ў Германію было вывезена амаль 385 тысяч жыхароў Беларусі, большасць з якіх не вярнуліся, памерлі ці загінулі.

За гэты перыяд знішчана 9200 мястэчак і вёсак, каля 5,5 тысяч з іх разам з жыхарамі ці часткай жыхароў.

Дзяржаўны мемарыяльны комплекс “Хатынь” стаў сімвалам трагедыі беларускага народа ў гады Вялікая Айчыннай вайны.

У дакументальным зборніку ўспамінаў “Я з вогненнай вёскі…”, кнізе памяці, адлюстраваны звесткі аб знішчэнні нацыстамі жыхароў беларускіх вёсак падчас Другой сусветнай вайны. Шмат прыйшлося аб’ездзіць вёсак аўтарам зборніка, беларускім пісьменнікам Алесю Адамовічу, Уладзіміру Калесніку і Янку Брылю.

Навучэнцы ўпэўнены, што патрэбна паважаць гісторыю сваёй краіны, захоўваць гістарычную памяць пра гераізм, трагедыю, мужнасць беларускага народа, ганарыцца сваім народам.

Памяць пра Вялікую Айчынную вайну беражліва захоўваецца ў Беларусі на працягу ўсіх пасляваенных гадоў. Аб ахвярах і подзвігу нашых дзядоў і прадзедаў сведчаць шматлікія помнікі і мемарыяльныя комплексы.

З гадамі не праходзіць памяць аб той трагедыі, якая абрушылася на краіну. 9 Мая застаецца для ўсіх пакаленняў самым светлым і па-сапраўднаму ўсенародным святам, таму што нашы дзяды і прадзеды цаной асабістага жыцця адстаялі для нас галоўнае – жыццё і свабоду.

І ў рамках рэспубліканскай героіка-патрыятычнай акцыі “Вялікай Перамозе – 75!” навучэнцы ўстановы адукацыі пастаянна займаюцца добраўпарадкаваннем брацкай магілы, якая знаходзіцца на тэрыторыі вёскі Сеўрукі.

Напрыканцы сустрэчы прысутным быў прапанаваны для прагляду буктэйлер па аповесці В.Быкава “Жураўліны крык”, які створаны сумесна вучаніцай 9 класа Петуховай Любоўю і настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Война Ірынай Аляксандраўнай.

Для прысутных інфармацыя аказалася карыснай і актуальнай.

 

Жанна Зеляняк, намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Раздзелы сайта