ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
21.05.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме «Будучае Радзімы будаваць маладым».
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянскай актыўнасці, самастойнасці, паспяховай сацыялізацыі і самарэалізацыі ў фокусе абмеркавання знаходзіліся пытанні дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, маладзёжнага руху, дзіцячых і маладзёжных арганізацый у Рэспубліцы Беларусь, грамадзянскай адказнасці.
Навучэнцы ўспомнілі, якія праграмы і з якой мэтай рэалізуюцца ў Рэспубліцы Беларусь, абмеркавалі ўдзел моладзі ў акцыях, праектах і мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці.
Не засталася ўбаку ад гэтага напрамку і ўстанова адукацыі. Прыемна асэнсоўваць, што ў бягучым навучальным годзе за ўдзел у акцыі “Я гэты край Радзімаю заву” вучаніца VІ класа Мазур Таццяна адзначана дыпломамі І ступені на раённым і абласным этапах, дыпломам ІІ ступені – на рэспубліканскім узроўні.
Паразважалі навучэнцы і аб ролі Інтэрнэта ў жыцці сучаснай моладзі, а таксама неабходнасці фарміравання здаровага ладу жыцця ў сваім асяроддзі.
Неаднаразова звярталася ўвага прысутных на падтрымку таленавітай і адоранай моладзі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.
У нашай дзяржаве забяспечваецца занятасць моладзі. Навучэнцы азнаёмлены з артыкуламі Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дадзеным напрамку.
Падчас сустрэчы адзначалася роля міжнароднага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь у сферы маладзёжнай палітыкі.
Усе навучэнцы ўстановы адукацыі з’яўляюцца членамі таго ці іншага дзіцячага грамадскага аб’яднання, таму ўвага прысутных была звернута на ролю вучнёўскага самакіравання.
Для прысутных інфармацыя аказалася пазнавальнай і цікавай.
Жанна Зеляняк,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце