Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

22.12.20

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

22.12.2020 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме “Я родным краем ганаруся і ведаю – я не адзін”.

З мэтай фарміравання грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў было праведзена дадзенае мерапрыемства.

У блоку “Дасягненні суверэннай Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця” была звернута ўвага на 2018 – 2020 гады, якія праходзілі пад знакам Года малой радзімы. Навучэнцы зрокава мелі магчымасць убачыць вядомыя мясціны ў кожнай вобласці і горадзе Мінску, пазнаёміцца з дасягненнямі кожнага рэгіёна.

У блоку “Марафон добрых спраў – наш уклад у развіццё малой Радзімы” падлеткі заўважылі, як многія населеныя пункты развіваюцца і квітнеюць, змяніліся знешне.

Школьнікі паразважалі, які яны ўнеслі ўклад у навядзенне парадку ў сваёй вёсцы.

Класныя кіраўнікі звярнулі ўвагу навучэнцаў на ўдзел установы адукацыі ў розных мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню: акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, грамадзянска-патрыятычным праекце “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”, конкурсе па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторыі, конкурсе фотаработ “Запаведная Беларусь”, выставе-конкурсе дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Калядная зорка”. Практычна ўсе работы адзначаны дыпломамі і падзякамі.

Прысутныя прыйшлі да высновы, што патрэбна любіць, паважаць сваю Радзіму, імкнуцца прыносіць ёй карысць. Радзіма пачынаецца з гонару за сваю вёсачку, сям’ю, школу.

 

 

Жанна Зеляняк,  намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце

 

Раздзелы сайта