Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.01.21

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

28.01.2021у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIIІ – ІХ класаў па тэме “Беларуская навука: у нагу з часам”.

Падчас мерапрыемства навучэнцы пазнаёміліся са зместам інфармацыйных блокаў “Беларуская навука – фактар паспяховага развіцця маладой суверэннай дзяржавы”, “Развіццё навукі – важная ўмова дасягнення Мэтаў устойлівага развіцця”, “Наследнікам вялікіх адкрыццяў новыя прарывы здзяйсняць”.

У выніку разважання навучэнцы прыйшлі да высновы, што сапраўдная навука павінна, перш за ўсё, служыць людзям, паляпшаць якасць іх жыцця, садзейнічаць сацыяльна-эканамічнаму развіццю Беларусі і павышаць цікавасць да яе на сусветнай арэне. Навука таксама адыгрывае важную ролю ў распрацоўцы інавацыйных рашэнняў для ўстойлівага развіцця краіны.

Выражэнне “Вучонымі не нараджаюцца, вучонымі становяцца” асабліва зацікавіла школьнікаў. Тым больш, што на працягу некалькіх гадоў навучэнка ўстановы адукацыі становіцца пераможцам шматлікіх рэспубліканскіх конкурсаў: Мазур Таццяна адзначана дыпломамі І ступені на раённым і абласным этапах, дыпломам ІІ ступені – на рэспубліканскім этапе за ўдзел у акцыі “Я гэты край Радзімаю заву”, дыпломамам ІІ ступені – за ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі “Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да пошукава-даследчай дзейнасці”, дыпломамі ІІ ступені на раённым і абласным этапах, дыпломам Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі – за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Мая сям’я, мой дом – мая Радзіма”. Гэта яшчэ раз пацвердзіла, што творчыя здольнасці патрэбна развіваць са школьнай лавы, а, можа, нават і з дзіцячага садка.

Усе прысутныя зразумелі, што навука – гэта вельмі складаная праца, але яна служыць высакародным мэтам. Менавіта дзякуючы працы свет убачыў мноства ўнікальных распрацовак, якія дазволілі дасягнуць сучасных вышынь развіцця ў розных сферах.

Раздзелы сайта