У чарговы раз навучэнцы ўстановы адукацыі прынялі ўдзел ужо ў ХХІІІ Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”. Самым актыўным удзельнікам стаў Ермакоў Ілья, вучань ІІІ класа. Сумеснымі намаганнямі матулі Ермаковай Яны Іванаўны і сына Ільі былі створаны сапраўды арыгінальныя работы: у намінацыі “Стикер-пак МЧС” – “Лэпбук “Правілы паводзін на вадзе”, у намінацыі “Поделка” – макет кватэры “Спічкі дзецям – не гульня”. Прыемна тое, што бацькі не застаюцца ўбаку, а супрацоўнічаюць з установай адукацыі.