Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

19.02.21

Данесці скарб-нашу родную мову...

З 15 па 20 лютага ў школе прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры
пад дэвізам “Данесці скарб – нашу родную мову”.
Невыпадкова выбраны такі дэвіз, бо мова – гэта душа народа. Пакуль жыве беларуская мова, жыве і нацыя, жыве Беларусь. Вымерла мова ў вуснах народа – вымер і народ.
Мэта спланаваных мерапрыемстваў – захаванне і ўзбагачэнне скарбаў роднага слова, узнаўленне традыцый і звычаяў беларускага народа.
Далучэнне школьнікаў да багацця роднага слова пачалося з выставы “Гучы, наша роднае слова”. У рамках Тыдня навучэнцы ўстановы адукацыі пазнаёміліся з выказваннямі беларускіх пісьменнікаў пра беларускую мову, прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове і літаратуры “Буслік”, у конкурсе малюнкаў “Героі беларускіх казак”, пабывалі на экскурсіі ў беларускай хаце, на некаторы прамежак часу паспрабавалі стаць паэтамі і пісьменнікамі, напісаўшы творчыя работы.
У суботу ў рамках тыдня беларускай мовы і літаратуры прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы “Данесці скарб – нашу родную мову”.
 
 

Раздзелы сайта