“Дзень абаронцы Айчыны” – свята, якое адзначаецца ў Беларусі штогод 23 лютага.
Гэта свята сілы, мужнасці і гонару.
З Днём абаронцы Айчыны прынята віншаваць усіх мужчын ад малога да вялікага.
Маленькія хлопчыкі таксама далучаюцца да гэтага свята,
спрабуючы фарміраваць у сабе лепшыя мужчынскія якасці.
У суботу 20.02.2021 у школе праца работы гуртка “Зрабі сам” была надзвычай насычанай.
23 лютага мужчынам удзяляецца максімум увагі і клопату.
Напярэдадні свята гурткоўцы вырашылі далучыцца да віншаванняў і сваімі рукамі
падрыхтаваць падарункі для сваіх тат, братоў, дзядзькаў, дзядуль.