Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

25.02.21

Школа Актыўнага Грамадзяніна

ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)

25 лютага 2021 года ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе Баранавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў VIII-IXкласаў. Чарговая тэма рэспубліканскага праекта Школы Актыўнага Грамадзяніна была прысвечана Году народнага адзінства, бяспецы, абароназдольнасці краіны “У адзінстве народа – сіла незалежнай дзяржавы”.

У блоку “Народнае адзінства – залог шчаслівай будучыні Беларусі” была звернута ўвага на асноўныя якасці характару беларускага народа, яго гістарычныя хрысціянскія традыцыі, неабходнасць паважлівых адносін паміж людзьмі розных нацыянальнасцей і веравызнання,якія з’яўляюцца галоўнымі ў захаванні незалежнасці суверэннай Беларусі. Таму невыпадкова 2021 год у краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства.

З інфармацыйнага блоку “Усебеларускі народны сход – падводзім вынікі, плануем будучыню” вучні даведаліся, з якога часу Усебеларускі народны сход як інстытут грамадска-палітычнага жыцця стаў дзейнічаць у Беларусі, хто можа стаць дэлегатам сходу, якія значымыя рашэнні прымаліся на папярэдніх Усебеларускіх народных сходах і пра ключавыя напрамкі сацыяльнай палітыкі Беларусі на 2021 – 2025 гады.

У блоку “Узброеныя сілы Рэспублікі Беларусь: на варце бяспекі і суверэнітэту” школьнікі паразважалі пра бяспеку, абароназдольнасць краіны, прэстыж ваеннай службы, даведаліся, дзе можна атрымаць ваенна-ўліковую спецыяльнасць.

Напрыканцы дыялогу навучэнцам былі прапанаваны мерапрыемствы ў рамках Года народнага адзінства, у якіх яны могуць сябе праявіць.

 

 

Раздзелы сайта