26.02.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе
праведзены Адзіны рэспубліканскі дзень бяспекі,
у рамках якога з навучэнцамі ўстановы адукацыі праведзены ўрокі бяспекі,
адпрацаваны пытанні паведамлення аб небяспецы,
практычна адпрацавана эвакуацыя навучэнцаў і работнікаў з будынку ўстановы адукацыі пры пажары ці ў выпадку небяспекі надзвычайнай сітуацыі.
Таксама праведзены інструктыўны занятак у працоўным калектыве па пытаннях прафілактыкі пажараў, захавання правіл пажарнай бяспекі, рэагавання на паведамленне аб небяспецы.