Як на масленым тыдні…
У суботу 13.03.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе прайшла гульнёвая праграма “Як на масленым тыдні…”
Падчас правядзення мерапрыемства навучэнцы даведаліся назвы і значэнні кожнага дня масленічнага тыдня, прынялі ўдзел у гульнях “Гарачыя бліны”, “Спячы бліны”, “Петуховыя баі”, “Бягучыя патэльні”, “Кіданне сняжкоў”, “Конікі”.
У госці да дзяцей завіталі Вясна і Зіма, якую ўдалося прагнаць у снежнае царства з дапамогай выканання няхітрых рухаў і адгадвання загадак.
Напрыканцы Масленіцы ўсе ўдзельнікі пакаштавалі смачныя румяныя бліны з джэмам.