ШАГ (Школа Актыўнага Грамадзяніна)
25 сакавіка ў ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад-базавая школа Баранавіцкага раёна” прайшло інфармацыйна-адукацыйнае мерапрыемства “Школа Актыўнага Грамадзяніна” па тэме: «Беларусь і Расія: гісторыя станаўлення і развіцця Саюзнай дзяржавы» (да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі).
У ходзе мерапрыемства, з мэтай выхавання ў навучэнцаў беражлівых адносін да гістарычнай і культурнай спадчыны Расіі і Беларусі, былі разгледжаны два інфармацыйныя блокі: “Яднанне народаў Беларусі і Расіі: падзеі, факты”, “Будучыня Саюзнай дзяржавы – у руках моладзі і для моладзі”.
Школьнікі абмеркавалі гісторыю ўзнікнення і развіцця Саюзнай дзяржавы, пазнаёміліся з органамі, якія рэгулююць яе дзейнасць. Падлеткі паразважалі аб ролі супрацоўніцтва, узаемапавагі, братэрства, сяброўства ў мірным і дэмакратычным развіцці абедзвюх дзяржаў.
Увага навучэнцаў была звернута на мерапрыемствы, праекты і моладзевыя праграмы, якія праводзяцца сумесна Беларуссю і Расіяй.
Напрыканцы занятку вучні дакладна ўяўлялі сабе важнасць існавання Саюзнай дзяржавы і вырашылі паспрабаваць свае сілы ў гістарычным праекце «Цифровая звезда» Праект створаны для пошуку помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і накіраваны на фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцей асобы, развіццё цікавасці і павагі да помнікаў баявой славы, з дапамогай якіх увекавечаны трагічныя і гераічныя падзеі мінулага.