Субота ў школе
Цікавай выдалася субота 3 сакавіка ў Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе. Для навучэнцаў працаваў гурток “Зрабі сам”. Нездарма так называецца аб’яднанне па інтарэсах. Гурткоўцы рабілі кветкі цюльпаны з фаамірану. Складаная гэта праца, патрабуе ўседлівасці, увагі.
Па-іншаму праходзіла спартыўная секцыя. Спартсмены наадварот знаходзіліся ў руху, трэніраваліся не шкадуючы сіл.