Навучэнцы Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школы прынялі ўдзел у акцыі “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок”, якая прымеркавана да Міжнароднага дня на карысць развіцця і міру.
Правядзенне акцыі садзейнічала фарміраванню ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей, здаровага ладу жыцця, адказнасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі і патрыятызму.
У рамках акцыі “Рэспубліканскі Алімпійскі ўрок” навучэнцы І – ІV, VІІ класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай пазнавальнай гульні, з дапамогай якой пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення алімпійскіх гульняў, сімваламі алімпійскага руху, відамі спорту і ўзнагародамі на алімпійскіх гульнях, выканалі цікавыя і пазнавальныя заданні.