Насычанай выдалася субота 10.04.2021 у Сеўрукоўскай дзіцячы сад-базавай школе. Кожны знайшоў справу па душы.
Для навучэнцаў 8 – 9 класаў быў арганізаваны прагляд мастацкага фільма “Брэсцкая крэпасць” у тэматычным блоку “Пачатак вайны”.
Школьнікі з хваляваннем праглядзелі фільм, звярнулі ўвагу на эпізоды, якія асабліва ярка перадавалі адчай людзей, зразумелі, што вайны дапусціць нельга.
Гурткоўцы рыхтавалі пасхальныя падарункі да свята Вялікдзень.
Спартсмены захапіліся гульнёй у піянербол.